2 траўня 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яндэкс закрывае сэрвіс блогаў і абмяжоўвае загрузку відэа

1
Яндэкс закрывае сэрвіс блогаў і абмяжоўвае загрузку відэа

Кампанія "Яндэкс" абвясціла аб закрыцці хостынгу блогаў "Я.ру".

У карпаратыўным блогу кампаніі гэтая пастанова тлумачыцца нізкай папулярнасцю сэрвісу.

"Цяпер хоць бы раз у месяц абнаўляецца блізу 0,3% з адкрытых на сэрвісе дзённікаў. За дзень з'яўляецца ў сярэднім усяго 1500 новых каментароў. Відавочна, што большасць людзей аддаюць перавагу пісаць і мець стасункі ў сацыяльных сетках на іншых пляцоўках. У такой сітуацыі падтрымліваць "Я.ру" становіцца складана і немэтазгодна, таму мы і прынялі пастнову аб закрыцці", - падкрэсліваецца ў паведамленні "Яндэкса".

Доступ да ўсіх блогаў і "клубаў" "Я.ру" (так называюць форумы, у якіх можна вывешваць фота ў галерэі і абмяркоўваць розныя тэмы) будзе закрыты да канца лета. Запісы і кантакты, як падкрэслівае прэс-служба "Яндэкса", не знікнуць.

Да 1 лістапада 2014 года карыстальнікі сэрвісу змогуць перанесці свае запісы ў "Жывы дзённік", стварыўшы там новы рахунак або дадаўшы ў існы блог. Пры гэтым зарэгістраваныя ў "LJ" сябры з "Я.ру" аўтаматычна будуь у сябрах на новай платформе. Архіў кожнага карыстальніка "Я.ру", гэта значыць усе запісы і каментары, захаваюцца на "Яндэкс.Дыску".

Адначасова прынятая пастанова аб абмежаванні магчымасці публічнага прагляду ролікаў на сэрвісе "Яндэкс.Відэа". З жніўня 2014 загружаць новыя відэаролікі можна будзе толькі на "Яндекс.Дыск", дзе таксама ёсць функцыя прагляду відэа. Пры гэтым ролікамі па-ранейшаму можна дзяліцца з сябрамі.

Трансфармацыя сэрвісу "Яндэкс.Відэа", як растлумачылі ў прэс-службе, звязаная з нежаданнем кампаніі развіваць відэахостынг, ролікі на які выкладваюць карыстальнікі.

"Сэрвіс "Яндэкс.Відэа" быў адкрыты ў той час, калі мы пачалі актыўна развіваць пошук відэа на "Яндэксе". Уласны хостынг паляпшаў нашую пошукавую выдачу ў гэтым сэгменце і заўсёды быў дадатковым сэрвісам для відэпошука. Цяпер у Рунэце шмат сэрвісаў відэахостынгу. Падсумоўваючы вынікі пошуку з іх, мы маем паўнавартасную пошукавую выдачу", - распавялі ў прэс-службе.

У той жа час прагляд відэа ўжо з'явіўся на іншым сэрвісе, "Яндэкс.Дыску", а гэта, паводле меркавання кампаніі, "для большасці карыстальнікаў больш зручны і сучасны спосаб захоўваць відэа, дзяліцца ім з сябрамі і праглядаць яго".

"Яндэкс" ужо не першы раз закрывае сэрвісы. Напрыклад, у студзені 2013 года кампанія перадала найстарэйшы сэрвіс - хостынг сайтаў "Яндэкс.Народ" - вэб-сэрвісу uCoz, у красавіку 2014 быў закрыты рэйтынг блогаў. Акрамя таго, апошнімі гадамі былі закрытыя сэрвісы "Яндэкс.Фарбы", "Пульс блогасферы", ask.yandex.ru, voprosy.yandex.ru, games.yandex.ru.

"Я.ру" адкрыўся ў красавіку 2007 года. У 2009 годзе сэрвіс быў адным з чатырох найбуйнейшых хостынгаў блогаў у Рунэце (разам з LiveJournal, Blogs.Mail.ru і LiveInternet). Затым папулярнасць "Я.ру" стала падаць разам са зніжэннем цікавасці да блогасферы ў цэлым і ростам сацыяльных сетак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках