2 траўня 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя заўзятары завезлі ў Беларусь адзёр

9
Замежныя заўзятары завезлі ў Беларусь адзёр

У Беларусь завезлі адзёр падчас чэмпіянату свету ў хакеі.

Павольны працэс доўжыцца, паведаміў 26 чэрвеня загадчык супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Дзмітрый Галоцік.

Напярэдадні чэмпіянату, які праходзіў у Менску з 9 да 25 траўня, беларускія медыкі папярэджвалі аб магчымасці завозу ў краіну адру ды іншых інфекцыйных захворванняў і рэкамендавалі зрабіць патрэбныя прышчэпкі, паведамляе БелаПАН.

Выпадак завезенага адру з Расеі быў таксама зарэгістраваны ў Менску ў красавіку гэтага года. Тады хворы чалавек заразіў яшчэ семярых.

Паводле звестак санслужбы, выпадкі завозу адру ў Беларусь рэгіструюцца штогод. Так, у 2013 годзе адзін жыхар Менска заразіўся ва Украіне, другі - у Расеі. Ад іх заразіліся яшчэ чатыры чалавекі, якія знаходзіліся з хворымі ў кантакце.

Акрамя гэтага, у мінулым годзе ў Менску перахварэла на адзёр адное не прышчэпленае дзіця, якому было менш за год (вакцынацыя супраць адру праводзіцца ў Беларусі з 12 месяцаў, рэвакцынацыя - у шэсць гадоў).

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, выпадкі захворвання на адзёр ў 2013 годзе былі зарэгістраваныя ў 36 еўрапейскіх рэгіёнах, агулам выяўлена 31.617 хворых. Больш за ўсё пацыентаў з гэтым дыягназам было ў Турцыі і Украіне.

Часцей за ўсё хварэюць людзі, якім не была зробленая прышчэпка ад адру. Медыкі рэкамендуюць вакцынацыю супраць адру, якая стварае надзейны імунітэт, які захоўваецца больш за 20 гадоў. У Менску для імунізацыі выкарыстоўваюцца камбінаваныя вакцыны, якія змяшчаюць у сваім складзе жывыя вакцыннавыя штамы вірусаў адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках