2 траўня 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР запусціла тры ракеты па Японскім моры

8
КНДР запусціла тры ракеты па Японскім моры

Паўночная Карэя зрабіла запуск трох ракет малой далёкасці.

Ён быў зроблены ў бок Японскага мора, паведамляе агенцтва «Ренхап».

Папярэднія ракетныя выпрабаванні КНДР праводзіла ў сакавіку гэтага года. Апошняе з іх адбылося 26 сакавіка - тады было запушчана дзве ракеты сярэдняй далёкасці. Акрамя таго, цягам месяца паўночнакарэйскія вайскоўцы запусцілі некалькі дзесяткаў ракет малой далёкасці. Выпрабаванні праводзіліся адначасова з штогадовымі вайсковымі вучэннямі ЗША і Паўднёвай Карэі. Пхеньян расцэньвае гэтыя дзеянні Вашынгтона і Сеула як правакацыю і праява агрэсіі.

Паўночная і Паўднёвая Карэі афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны з 1950 года, хоць актыўныя вайсковыя дзеянні на паўвостраве былі спыненыя ў 1953-м.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках