2 траўня 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

28 чэрвеня не будуць працаваць два КПП на мяжы з Украінай

3
28 чэрвеня не будуць працаваць два КПП на мяжы з Украінай

Праца пунктаў пропуску «Новыя Юркавічы» і «Весялоўка» у суботу зменіцца.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

«У гэты дзень у раёне стыку межаў Беларусі, Расеі і Украіны будзе праходзіць міжнародны моладзевы фестываль «Славянскае адзінства-2014». Таму ў некалькіх месцах часова прыпыняецца пропуск асоб і транспартных сродкаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Мяжа будзе закрытая ў пунктах пропуску «Новыя Юркавічы» з 6.00 да 19.00 (паводле беларускага часу) і «Весялоўка» з 06.00 да 12.00.

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе грамадзянам, якія хочуць перасекчы мяжу ў гэты перыяд, скарыстацца пунктамі пропуску «Новая Гута» і «Камарын», а таксама памежнымі пераходамі на мазырскім кірунку - «Новая Рудня», «Аляксандраўка» і «Глушкевічы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках