2 траўня 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складзены рэйтынг самых раздражняльных адпускных фотаздымкаў

16
Складзены рэйтынг самых раздражняльных адпускных фотаздымкаў

Названыя самыя раздражняльныя фатаграфіі, што выкладваюцца ў сацыяльных сетках людзьмі, што з’ехалі ў адпачынкі.

Пра гэта паведамляе The Daily Mail. Адпаведны антырэйтынг быў складзены на аснове апытання наведвальнікаў онлайн-сэрвісу для турыстаў Top10.com.

Інтэрнэт-карыстальнікі назвалі самымі раздражняльнымі здымкі з адпачынку з выявамі скрыншотаў прагнозу надвор'я ў месцы знаходжання - 51 працэнт апытаных не жадаюць бачыць такія фота ў сваёй навіннай стужцы ў сацыяльнай сетцы.

Асаблівую незадаволенасць выклікаюць сэлфы, яны раздражняюць 44 адсоткі рэспандэнтаў. Замыкае тройку лідараў негатыву такі від фота, як hot dog legs (многія любяць фатаграфаваць свае загарэлыя канечнасці на фоне мора, басейна і г.д.). «Ногі-сасіскі» у сацсетках псуюць настрой 32 адсоткам апытаных, піша Lenta.ru.

Самыя ненавісныя для карыстальнікаў тыпы здымкаў сяброў размясціліся ў рэйтынгу Top10.com так:

1. Скрыншоты з iPhone аб прагнозе надвор'я на курорце

2. Адпускныя Сэлфы

3. Здымкі ног на фоне мора, басейна і г.д. (так званыя hot dog legs)

4. Фатаграфіі ў скачку

5. Аптычныя ілюзіі (напрыклад, Эйфэлева вежа на далоні)

6. Фота надпісаў на пяску

7. Фота з тантамарэскамі

8. Здымкі заходаў

9. Фота неба і пальмаў

10. Фота напояў і ежы

Прадстаўнік Top10.com Алекс Батл (Alex Buttle) адзначыў, што складальнікі рэйтынгу не збіраліся ставіць «банальныя здымкі» ў дакор інтэрнэт-карыстальнікам. Са словаў Батл, у кампаніі ўсведамляюць, што прычынай, па якой многія карыстальнікі прагаласавалі за тыя ці іншыя віды фота, можа быць не раздражненне, а зайздрасць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках