2 траўня 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсант рыхтаваў выбух на вайсковым аэрадроме пад Мікалаевым

6
Дыверсант рыхтаваў выбух на вайсковым аэрадроме пад Мікалаевым

Мужчына атрымаў заданне пашкодзіць самалёты УСУ ад куратараў з Крыма.

Служба бяспекі Украіны сумесна з украінскімі вайскоўцамі затрымала ўкраінца, які планаваў учыніць дыверсіі на вайсковым аэрадроме Мікалаеўскай вобласці.

41-гадовага мясцовага жыхара затрымалі 19 чэрвеня. Мужчына назіраў за вайсковым аэрадромам, пры затрыманні ў яго канфіскавалі бінокль, рацыю, наладжаную на радыёхвалі вайсковай часткі, два выбуховыя прыстасаванні, гранату РГД-5 і расейскія рублі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні СБУ.

«Са слоў зламысніка, у пачатку чэрвеня г.г. ён атрымаў заданне ад куратараў з тэрыторыі АР Крым пашкодзіць вайсковыя самалёты УСУ на аэрадроме. Для гэтага дыверсант вывучаў графік палётаў, месцы магчымага пранікнення на тэрыторыю аэрадрома і сістэму яго аховы», - распавялі ў СБУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках