2 траўня 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меладзэ адабраў 100 беларусаў для новай «ВІА Гры»

Меладзэ адабраў 100 беларусаў для новай «ВІА Гры»

Але ім яшчэ трэба прайсці кастынг у Маскве.

Канстанцін Меладзэ зноў ўсенародна набірае гурт, толькі цяпер - мужчынскі. Сістэма адбору тая ж, што і на жаночым праекце «Хачу ў ВІА Гру!». Тыя ж велізарныя кастынгі, якія выклікаюць пытанні і канкурсанты, гатовыя на ўсё, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Дзіўна, у анкеце я нічога не прыдумляў, - дзівіцца студэнт Інстытута журналістыкі, 21-гадовы Дзмітрый Нікановіч. Яго гледачы могуць успомніць з першага сезона праекта «Акадэмія талентаў». - Я сябе, як мне здаецца, проста правільна паставіў - не складаў, не прыдумляў, адразу папярэдзіў, што не гатовы, як казалі іншыя прэтэндэнты, на ўсё-ўсё, што пажадае прадзюсар. Максімум, чым магу ахвяраваць - гэта сваім вольным часам і творчымі ідэямі дапамагчы. Адразу папярэдзіў - сексуальная арыентацыя ў мяне традыцыйная, няма чаго і распытваць - хутка, у кастрычніку, і вяселле. Але гэта нікога не збянтэжыла, спыталі толькі яшчэ пра заробак і адпусцілі. Іншых вунь пыталіся, колькі разоў у дзень у іх сэкс. Увогуле, паеду ў Маскву цяпер, на наступны тур!

Дзмітрый - не адзін такі шчасліўчык, на кастынгу ў Менску ў наступны тур выйшла 95 беларусаў. Вядома, пашанцуе адзінкам, але ў свой поспех верыць кожны з гэтых хлопцаў! Рэдактары з Кіева нагадваюць удзельнікам аб наступным туры ці ледзь не кожны дзень - узгадняюць матэрыял, выступленне і кожны рух у танцы.

- Я вось раней нават не танцаваў, а цяпер працую адмыслова з харэографам, - распавядае 22-гадовы праграміст-эканаміст Павел Капылаў (выступаў у «Імперыі песні»). - Папрасілі праспяваць і станцаваць пад песню Quest Pistols «Рэвалюцыя». Я, калі шчыра, нават і не чакаў, што мяне паклічуць, дакладней, я наогул ужо нічога не чакаў пасля пытанняў з украінскімі рэжысёрамі. Пыталіся, калі быў першы вопыт блізкага знаёмства з дзяўчынай, ну, вы разумееце, яшчэ - колькі зарабляю і на што марную. Пасля паўгадзінных стасункаў рэдактар запэўніла, што ў мяне вельмі вялікія шанцы прайсці.

- Вы праграміст, напэўна добра зарабляеце, навошта вам гэты шоў-бізнэс?

- Ну так, няхай я і зарабляю нядрэнна, але музыкай займаюся з дзяцінства і цяпер я проста іду да сваёй мары. Тым больш маю працу цалкам можна сумяшчаць з удзелам у шоў - буду працаваць на адлегласці. Гэта нічога не мяняе - я хвалююся, у чарзе былі зусім розныя людзі, канкурэнцыя ёсць, але я спадзяюся, што ўпрыгожу шоу!

Запрасілі ў Маскву і даволі медыйных беларускіх музыкаў. Напрыклад, саліста гурта Misters Яна Маерс. Зусім нядаўна ён крочыў мадэльнай хадой па сцэне Палаца спорту ў конкурсе «Містэр Беларусь», карона пераможцы прыгажуна не дасталася, але ён не маркоціцца і едзе ў Маскву толькі за перамогай!

- Еду ўсяго на адзін дзень, - распавядае малады чалавек. - Разглядаю свае шанцы як вельмі высокія, праўда, ніколі не ўгадаеш, што трэба рэжысёрам. Хлопец я бачны, і голас у мяне добры, але ж магу і па ўзросце не падысці - мне ж 26!

Рэжысёрам можа не спадабацца яшчэ і заручальны пярсцёнак на руцэ Яна - ён ужо даўно жанаты на парфумерцы Марыне Маерс. Дарэчы, менавіта яна прыдумала пах Менска. Затое браты Каракін з гурта Litesound падыходзяць як раз пад усе параметры - маладыя, сэксуальныя і халастыя.

- Наогул кастынг збіраўся прайсці толькі я, - распавядае Зміцер. - Але, калі прадзюсер з Кіева даведалася, што ў нас з братам свой гурт, адразу ж папрасіла і яго прыйсці на праслухоўванне. Так як ён нават не збіраўся, яго ўпусцілі без шматгадзіннага чакання ў чарзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках