2 траўня 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антываенная акцыя ў Менску: Мір народам! (Відэа)

4

У цэнтры беларускай сталіцы пратэставалі супраць агрэсіі Расеі ва Украіне.

Як стала вядома charter97.org, учора ўвечары моладзевымі актывістамі недалёка ад Акадэміі Навук была праведзена антываенная акцыя. Яе ўдзельнікі разгарнулі транспарант з надпісам «Смерць уладам! Мір народам!» і распаўсюдзілі ўлёткі.

«Яшчэ нядаўна і ў страшным сне не магло прысніцца, што два брацкія народа будуць гатовыя знішчаць адзін аднаго, у самым цэнтры Еўропы. Цяпер жа стала відавочна, што прадстаўнікі ўладаў у любы момант гатовыя ахвяраваць «нацыянальнымі інтарэсамі», якімі прыкрываюцца алігархі, і кінуць «свае» народы ў ваенную мясарубку дзеля задавальнення сваіх інтарэсаў і амбіцый. Гэтай акцыяй мы хочам выказаць салідарнасць з простымі людзьмі Украіны і Расеі, якія гінуць у гэты момант за інтарэсы паразітаў, праз славалюбства палітыкаў», - заявілі яны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках