2 траўня 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк ВТБ даў Беларусі брыдж-крэдыт у $2 мільярды

12
Банк ВТБ даў Беларусі брыдж-крэдыт у $2 мільярды

Расейскі банк ВТБ даў Беларусі абяцаны брыдж-крэдыт сумаю ў $2 млрд на папаўненне ЗВР краіны.

«Група ВТБ і Урад Рэспублікі Беларусь заключылі крэдытны дагавор аб выдачы рэспубліцы кароткатэрміновай пазыкі сумай у 2 млрд даляраў ЗША», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ВТБ.

Кароткатэрміновы (тэрмінам на 6-ць месяцаў) крэдыт дадзены на час працэдурнага афармлення Расеяй міждзяржаўнага крэдыту Беларусі на аналагічную суму (2 млрд даляраў).

У снежні 2013 ВТБ выручыў Беларусь брыдж-крэдытам на суму $450 млн даляраў. Тэхнічна, Беларусь павінна была пагасіць гэты крэдыт да канца чэрвеня. Гэтым можна растлумачыць той факт, што дамовіўшыся ў траўні з ВТБ на $1 млрд, беларускія ўлады ў чэрвені угаварылі ВТБ на $2 млрд.

Гэта значыць, тэхнічна ВТБ можа цяпер пералічыць Беларусі 1,5 млрд даляраў.

Варта адзначыць, што расейскі банк ніяк не каментуе лёс снежаньскага брыдж-крэдыту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках