29 красавiка 2024, панядзелак, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На абслугоўванне замежнай запазычанасці ў 2015 годзе выдаткуюць $3 мільярды

3
На абслугоўванне замежнай запазычанасці ў 2015 годзе выдаткуюць $3 мільярды

Беларусь у 2015 годзе павінна будзе выдаткаваць $3 мільярды на абслугоўванне замежнай дзяржаўнай запазычанасці.

Пра гэта паведаміў учора намеснік кіраўніка Міністэрства фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, піша АФН.

"Нам трэба сплаціць амаль $3 млрд", - праінфармаваў ён. Паводле ягоных слоў, $2 млрд будуць сплачаныя за кошт даходаў бюджэту. Большая частка сумы - $1,5 млрд - будзе забяспечаная за кошт часткі экспартных нафтамытаў, якую Беларусь зможа ў наступным годзе пакінуць у сваім бюджэце.

"І прыкладна на $1 млрд мы будзем шукаць крыніцы рэфінансавання", - паведаміў Ермаловіч, адзначыўшы, што валютныя пазыкі будуць праводзіцца на замежным і ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках