29 красавiка 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын распрацаваў ракету

17
Кім Чэн Ын распрацаваў ракету

У Паўночнай Карэі прайшлі выпрабаванні ракеты, якая была распрацаваная пад асабістым кіраўніцтвам Кім Чэн Ына.

Пра гэта ў пятніцу, 27 чэрвеня, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК), піша Lenta.ru.

Выпрабаванне прайшло паспяхова і новая зброя – гэта «значны прарыў у абароназдольнасці», паведамляе агенцтва Паўночнай Карэі.

Agence France-Presse піша, спасылаючыся на прапагандысцкі паўночнакарэйскі фільм, што ўзорам магла стаць супрацькарабельныя расейская ракета Х-35.

У чацвер, 26 чэрвеня, КНДР запусціла тры ракеты малой далёкасці ў Японскае мора. Аднак не паведамляецца, ці мае на ўвазе ЦТАК менавіта гэтыя выпрабаванні.

Паўночная Карэя можа такім чынам абвастраць сітуацыю перад візітам прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна ў Паўднёвую Карэю, які адбудзецца на наступным тыдні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках