26 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Пуціна абразіў прэзідэнта Украіны

82
Дарадца Пуціна абразіў прэзідэнта Украіны

Сяргей Глазьеў назваў Пятра Парашэнку «нацыстам».

Са слоў дарадцы Уладзіміра Пуціна, дамова, якая рыхтуецца да падпісання аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ «нелегітымная», таксама як і сам новы украінскі прэзідэнт.

Як чакаецца, Пётр Парашэнка падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам у пятніцу на саміце ў Брусэлі. Сяргей Глазьеў заявіў, што Еўропа спрабуе сілай прымусіць Украіну да падпісання гэтага дакумента, перадае BBC.

«Яны арганізавалі на Украіне вайсковы пераварот, яны дапамаглі нацыстам прыйсці да ўлады. Гэта нацысцкі ўрад бамбуе найбуйнейшы рэгіён ва Украіне», - сказаў дарадца расейскага прэзідэнта.

На адкрытае пытанне карэспандэнта, ці ўважае ён за нацыста і Пятра Парашэнку, Глазьеў адказаў: «Вядома».

«Думаю, што пасля падпісання пагаднення з ЕЗ, еўрапейскі народ здзівіцца, калі гэты нацысцкі Франкенштэйн, народжаны еўрапейскімі бюракратамі і палітыкамі, пастукаецца ў дзверы еўрапейскіх краін», - заявіў Глазьеў.

Паводле ягоных слоў, Парашэнка нелегітымны, бо цэлыя рэгіёны Украіны не галасавалі на травеньскіх выбарах.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках