29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў абаронцам Курапатаў

7
Суд адмовіў абаронцам Курапатаў

Скаргу абаронцаў Курапатаў у дачыненні да Генпракуратуры суд не задаволіў.

Суддзя Цэнтральнага раённага суда Менска Іван Майсейчык 27 чэрвеня не задаволіў калектыўную скаргу прадстаўнікоў грамадскасці ў дачыненні да Генеральнай пракуратуры Беларусі ў пытанні выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў падчас будаўніцтва аб'ектаў паблізу ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры палітычных рэпрэсій.

Нагадаем, зварот у суд падпісалі грамадскі і палітычны дзеяч Вінцук Вячорка, старшыня ГА «Хрысціянская суполка «Курапаты» Вацлаў Нямковіч, лідэрка Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, грамадскія дзеячы Вацлаў Арэшка і Аляксандр Макаў, журналіст Марат Гаравы.

Як паведамляе БелаПАН, у лютым гэтага года прадстаўнікі грамадскасці накіравалі ў Генпракуратуру ліст, у якім ішла гаворка аб недапушчальнасці правядзення ўсялякіх праектна-даследчых работ на тэрыторыі ахоўнай зоны Курапаты, бо такія працы могуць прычыніцца да знішчэння аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Аўтары ліста прасілі Генпракуратуру праверыць дакументацыю, якая належыць да праектна-даследчых работ; не дапусціць планавання будаўніцтва аб'ектаў міжнароднага выставачнага цэнтра ў ахоўнай зоне; праверыць, у якой ступені выкананая пастанова нарады з удзелам прадстаўнікоў Генпракуратуры ад 27 снежня 2012 года аб вынасе чатырох дамкоў рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу, пабудаванага ў ахоўнай зоне, а таксама зрабіць захады для іх руйнавання. Спрэчныя аб'екты, з інфармацыі заяўнікаў, належаць СТАА «БелРэстІнвест».

У афіцыйным адказе на гэты зварот грамадзян Генпракуратура праінфармавала, што зварот накіраваны ў Міністэрства культуры. Абаронцы Курапатаў расцанілі такі адказ як «адпіску» і абскардзілі пастанову Генпракуратуры ў судзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках