29 красавiка 2024, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішэль Абама ўзначаліла рэйтынг самых стылёвых жанчын ЗША

5
Мішэль Абама ўзначаліла рэйтынг самых стылёвых жанчын ЗША

Жонка прэзідэнта ЗША Мішэль Абама выйшла на першае месца ў рэйтынгу самых стылёвых жанчын краіны паводле версіі часопіса Harper's Bazaar.

У топ-ліст увайшлі 11 прадстаўніц прыгожага полу - акторак, спявачак і мадэлек. Апошняе месца сярод найбольш элегантных жанчын заняла Мадонна.

Рэйтынг складаўся з дзесяці пунктаў, аднак у яго ўвайшлі 11 жанчын, паколькі складальнікі падзялілі другое месца паміж сёстрамі-блізнятамі Мэры-Кейт і Эшлі Олсан, піша Lenta.ru.

Топ-ліст фармаваўся без якой-небудзь метадалогіі, галоўнымі крытэрамі былі асабістыя перавагі рэдакцыі часопіса. Аднак аўтары далі тлумачэнні, чаму тая ці іншая знакамітая прадстаўніца прыгожага полу патрапіла ў рэйтынг. Напрыклад, Мішэль Абаму модныя экспэрты пахвалілі за прыхільнасць дэмакратычным маркам адзення, якія, на іх думку, выглядаюць на першай лэдзі ЗША вельмі эфектна.

Сёстрам Олсан прысудзілі другое месца за багемны стыль і ўменне насіць вінтажныя рэчы. Дры Хэмінгуэй, праўнучку Эрнэста Хэмінгуэя і вядомую мадэль, уключылі ў рэйтынг за ўменне «спалучаць неспалучальнае» у адным фэшн-вобразе.

Мадонна апынулася ў спісе за здольнасць здзіўляць сваімі строямі на ўрачыстых мерапрыемствах.

Топ-ліст самых стылёвых жанчын ЗША выглядае так:

1. Мішель Абама

2. Мэри-Кейт і Эшлі Олсэн

3. Кейт Басуорт

4. Эмма Стоўн

5. Дры Хэмінгуэй

6. Сара Джэсіка Паркер

7. Гвінэт Пэлтраў

8. Эрын Уосан

9. Саланж Ноўлз

10. Мадонна

Такія рэйтынгі даволі часта складаюцца выданнем. Раней у чэрвені модныя экспэрты апублікавалі спіс самых стылёвых пар усіх часоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках