29 красавiка 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ван Рампей: У Кіеве людзі аддалі жыцці за Еўропу, і мы гэтага не забудзем

2
Ван Рампей: У Кіеве людзі аддалі жыцці за Еўропу, і мы гэтага не забудзем

Будучыя пакаленні народаў Украіны, Малдовы і Грузіі будуць памятаць сённяшні дзень.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, пра гэта заявіў прэзідэнт Рады ЕЗ Гэрман Ван Рампей, выступаючы на саміце ЕЗ перад падпісаннем дакументаў.

«Гэта - вялікі дзень для Еўропы», - падкрэсліў ён.

«У Кіеве людзі аддалі свае жыцці за шчыльныя сувязі з ЕЗ, і мы гэтага не забудзем. Моцныя палітычныя і эканамічныя стасункі прынясуць стабільнасць і заможнасць усяму Еўрапейскаму кантыненту. Такое супрацоўніцтва грунтуецца на агульных каштоўнасцях - дэмакратыі, правах чалавека, асноўных свабодах і вяршэнстве права», - сказаў Рампей.

Рампей заявіў аб поўнай падтрымцы краін-падпісантаў - Украіны, Малдовы і Грузіі – са стараны ЕЗ і прызнанні іх тэрытарыяльнай цэласнасці.

«ЕЗ стаіць на вашай старане. У вас ёсць наша падтрымка і салідарнасць і наша прызнанне вашай тэрытарыяльнай цэласнасці», - сказаў ён.

Прэзідэнт Рады ЕЗ адзначыў, што гэтыя дамовы не могуць прычыніць шкоду Расеі. «Еўразвяз гатовы супрацоўнічаць з Расеяй, каб выправіць непаразуменні, якія могуць быць, і разам шукаць больш бяспечную будучыню для нашага агульнага кантынента. Нашая супольнасць хоча стабільнага Еўрапейскага кантынента, які мы ўсе падзяляем», - падкрэсліў ён.

Ён таксама выказаўся за бязвізавы рэжым, які «зблізіць нашыя грамадствы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках