29 красавiка 2024, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мундыялі ў Бразіліі пабілі галявы рэкорд

1
На мундыялі ў Бразіліі пабілі галявы рэкорд

Групавы этап ЧС-2014 прынёс 136 галоў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам за апошнія 44 гады.

Дагэтуль самую лепшую выніковасць з удзелам 32-х каманд паказалі на ўзроўні 130 мячоў у групавым турніры 2002-га года. А самым выніковым чэмпіянатам з удзелам 32 каманд дагэтуль застаецца мундыяль-1998 у Францыі - 171 гол, але калі каманды і ў плэй-оф будуць забіваць гэтак жа актыўна, то гэты рэкорд будзе пабіты, перадаюць «Вести».

А агульная сярэдняя выніковасць бразільскага мундыяля ў 2,83 гола за гульню - самая лепшая з Чэмпіянату свету-1970, на якім гэты паказчык складаў 2,96.

Лепшыя бамбардзірамі з чатырма галамі пакуль бразілец Неймар, аргентынец Ліянэль Месі і немец Томас Мюлер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках