29 красавiка 2024, панядзелак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідскі мясакамбінат: велізарныя страты і 200 звольненых

24
Лідскі мясакамбінат: велізарныя страты і 200 звольненых

Становішча спраў на Лідскім мясакамбінаце бянтэжыць нават кантрольныя органы.

Калісьці прыбытковае прадпрыемства за гады неэфектыўнай працы набыло «вялікі» багаж - горы металалому, аварыйны цэх, тоны тухлага мяса, страты і больш за 200 звольненых работнікаў, піша «Вечерний Гродна».

Станкі пусцяць на запчасткі

Падчас праверкі Лідскага мясакамбіната, у рамках даручэння прэзідэнта, выявілі цікавы «рарытэт». У скарбонку да струхлелага будынка прадпрыемства дадаўся «дарагі» металалом: з выгляду старыя станкі, але паводле дакументаў - абсалютна новае абсталяванне.

Высветлілася, што абсталяванне захоўваецца на складзе з пачатку 90-х. Тады яно павінна было зарабіць на новай мадэрнізаванай вытворчасці. Аднак пасля распаду Савецкага Саюза фінансаванне з Масквы скончылася, і маштабная будоўля спынілася. Будынкі ператварыліся ў даўгабуды, а абсталяванне стала нікому не патрэбнае. І цяпер, больш чым праз 20 гадоў, кошт ні разу не уключаных станкоў паводле дакументаў дасягнуў больш за 4 мільярды рублёў з-за пераліку коштаў і адсутнасці амартызацыі.

Са слоў старшыні Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Івана Клімовіча, прадпрыемству трэба паспрабаваць атрымаць з сітуацыі хоць нейкую выгаду. Спачатку станкі паспрабуюць прадаць на запчасткі. У адваротным выпадку іх здадуць на металалом, каб абсталяванне не станавілася яшчэ больш дарагім.

200 работнікаў апынуліся на вуліцы

Падчас праверкі таксама высветлілася, што сітуацыя з абсталяваннем не самая страшная. Яшчэ больш пагрозлівай праблемай стаў будынак цэха, дзе яно захоўваецца. Дах тут знаходзіцца ў аварыйным стане.

- У цэх небяспечна ўваходзіць! Кавалкі шыферу ў кожны момант могуць зваліцца на галаву. Што ж будзе, калi пачнецца моцны вецер, сарве іх і панясе туды, дзе знаходзяцца людзі? - здзіўляецца Іван Клімовіч.

Цяпер на прадпрыемстве дзейнічае толькі каўбасны цэх, дзе працуюць 305 чалавек. Мяса на перапрацоўку прывозяць з Шчучынскага раёна, таму што ў студзені 2014 свой забойны цэх 1946 пабудовы давялося закрыць праз аварыйнасць. Тады без працы засталіся амаль 200 чалавек.

- Вядзецца размова аб тым, каб далучыць прадпрыемства да Гарадзенскага або Ваўкавыскага мясакамбіната. Але будзе лепш за ўсё, калі яно ўвойдзе ў склад Лідскага камбіната хлебапрадуктаў. Бо ў яго ёсць свае крыніцы сыравіны: тры свінакомплексы па 20 тысяч галоў, дзве птушкафабрыкі - у Смаргоні і Лідзе, - дадае суразмоўца. - Таксама Лідскі КХП можа аднавіць і забойны цэх. Але трэба супольная пастанова Мінсельпрода і Гарадзенскага аблвыканкама, каб аздаравіць прадпрыемства за кошт сродкаў інавацыйнага фонду.

Назапасілі пазыкі і страты

Раней закрыты забойны цэх даваў 80% прыбытку. Аднак і ён не выратаваў прадпрыемства. Лідскі мясакамбінат за 2013 назапасіў амаль 32 мільярды страт і 95 мільярдаў крэдытаў, з якімі не можа разлічыцца. Таксама пагражае штраф амаль 400 мільёнаў рублёў за невяртанне валютнага.

- Самае важнае пытанне ў тым, што на прадпрыемстве не прымаецца пастаноў, як выйсці з гэтай сітуацыі, - кажа Іван Клімовіч. - Цяпер трэба вызначыцца, што з ім рабіць: закрываць, або рамантаваць, ці далучаць да мацнейшага партнёра.

Пакуль дзяржкантроль прадаўжае праверку. Да 1 ліпеня даручана навесці парадак.

Фота: Wikimapia

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках