29 красавiка 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: У Данбасе ўвядуць ваеннае становішча, калі не будзе падтрыманы мірны план

4
Турчынаў: У Данбасе ўвядуць ваеннае становішча, калі не будзе падтрыманы мірны план

Сітуацыя на ўсходзе Украіны застаецца напружанай.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляе, што калі мірныя ініцыятывы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі не будуць падтрыманыя ў Данбасе, то няма альтэрнатывы ўвядзенню ваеннага становішча.

«Калі ж мірныя ініцыятывы кіраўніка дзяржавы не будуць падтрыманыя, у нас не застанецца альтэрнатывы ўвядзенню ваеннага становішча і развязанню сітуацыі сілавым шляхам», - цытуе яго словы прэс-служба Вярхоўнай Рады.

Пры гэтым Турчынаў адзначыў, што цяпер прэзідэнт Украіны шукае спосабы ўрэгулявання сітуацыі мірным шляхам. «На сёння галоўнае, што нам удалося - замкнуць кола вакол баевікоў, у тым ліку істотна абмежаваць іх знешнія каналы пастаўкі падмацавання, зброі і г.д. Калі мы ўтрымаем сітуацыю на ўсходняй мяжы, то, я ўпэўнены, зможам, дакладна, цалкам яе купіраваць», - заявіў спікер парламента.

Аналізуючы падзеі на ўсходзе Украіны, Турчынаў адзначыў, што сёння мае месца поўнамаштабнае ваеннае ўмяшанне Расейскай Федэрацыі, якое можна не дапусціць, толькі ўмацаваўшы войскамі мяжу.

«З нашага боку процістаянне знешняй і ўнутранай агрэсіі праходзіць у фармаце антытэрарыстычнай аперацыі. Гэта абумоўлена спецыфікай украінскага заканадаўства. Паколькі да моманту, пакуль на гэтай тэрыторыі не ўведзена ваеннае становішча, мы можам праводзіць толькі АТА», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках