29 красавiка 2024, панядзелак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя актывісты ў Маскве закідалі Мэнсана яйкамі (Відэа)

32

Інцыдэнт адбыўся ля маскоўскага гатэля, у якім пражывае Мэрылін Мэнсан са сваім гуртом.

Пра гэта паведаміў лідэр расейскага грамадскага руху «Божая Воля» Зміцер Энтэа. На сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» ён напісаў, што праваслаўныя актывісты закідалі яйкамі і акрапілі святой вадой рок-спевака і музыкаў з яго гурту.

«Такога яшчэ не было, грозны Мэнсан хвіліны дзве спрабаваў уцячы беспаспяхова ад актывістаў, якія яго крапілі святой вадой, а ён вішчаў ў жаху», - напісаў ён. Раней актывіст паведаміў аб падрыхтоўцы акцыі.

20 чэрвеня праваслаўныя актывісты на чале з Дзмітрыем Энтэа звярнуліся да мэра сталіцы Сяргея Сабяніна з просьбай забараніць канцэрт Мэнсана, які адбудзецца ў Маскве 27 чэрвеня. У гэты ж дзень прадстаўнікі канцэртнага агенцтва «Млын», якое займаецца арганізацыяй гэтага мерапрыемства, паведамілі «Ленте.Ру», што зварот быў ініцыяваны «адным з самых вядомых міжнародных піяр-агенцтваў» для прыцягнення ўвагі да постаці спевака.

18 чэрвеня ўлады Новасібірска, дзе павінен быў адбыцца наступны выступ музыкі, заявілі, што канцэрт Мэнсана ў Дзень горада не адбудзецца. За тыдзень да гэтага больш за 400 жыхароў Новасібірска выступілі на мітынгу з патрабаваннем перанесці або адмяніць мерапрыемства. Гараджане заяўлялі, што тэксты песень Мэнсана ўяўляюць сабой «сумесь непрыстойнасцей, прапаганды наркотыкаў, сэксуальных скажэнняў і абраз хрысціянскай веры».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках