29 красавiка 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнікі ў Адлер, Анапу і Мінеральныя воды пойдуць у абыход Украіны

3
Цягнікі ў Адлер, Анапу і Мінеральныя воды пойдуць у абыход Украіны

Пасля некалькіх падрываў чыгуначнага палатна ў Данбасе беларускія цягнікі пойдуць у абыход, праз Расею.

Беларуская чыгунка паводле ўзгаднення з Дзяржаўнай адміністрацыяй чыгуначнага транспарту Украіны («Укрзалiзниця») і ААТ «Расейскія чыгункі» ў сувязі з сістэматычным невыкананнем графіка руху цягнікоў, якія ідуць на курорты Краснадарскага краю, і іх значнымі спазненнямі змяняе маршрут руху цягнікоў і бесперасадачныя вагоны праз Украіну:

№ 46/45 Менск-Мінеральныя Воды з Менска з 2014/07/11, з Мінеральных Вод з 2014/07/13;

№ 302/301 Менск-Адлер з Менска з 2014/07/10, з Адлера з 2014/07/12;

№ 390/389 Менск-Анапа з Менска з 2014/07/13, з Анапы з 2014/07/15.

Дабаўляюцца цягнікі праз Смаленск, Бранск, Растоў:

з 2014/07/11:

№ 46/45 Менск-Мінеральныя Воды - перыядычнасцю адзін раз у чатыры дні па няцотных чыслах:

- Адпраўленне з Менска а 10.05, прыбыццё ў Мінеральныя Воды а 9,05;

- Адпраўленне з Мінеральных Вод а 19,54, прыбыццё ў Менск а 19,32;

- Час цягніка ў шляху складзе 45 гадзін;

з 2014/07/10:

№ 302/301 Менск - Адлер - перыядычнасцю праз дзень па цотных чыслах:

- Адпраўленне з Менска а 10.05, прыбыццё ў Адлер а 11.46;

- Адпраўленне з Адлера а 16,29, прыбыццё ў Менск а 19.32;

- Час цягніка ў шляху складзе 48 гадзін;

з 2014/08/01:

№ 390/389 Менск-Анапа - перыядычнасцю адзін раз у чатыры дні па цотных чыслах:

- Адпраўленне з Менска а 10.05, прыбыццё ў Анапу аб 11.10;

- Адпраўленне з Анапы а 17.15, прыбыццё ў Менск а 19.32;

- Час цягніка ў шляху складзе 47 гадзін.

У гэты час прапрацаваны расклад руху цягнікоў. Продаж праязных дакументаў будзе адкрыты ў бліжэйшыя дні.

Беларуская чыгунка звяртаецца да пасажыраў, якія папярэдне ўжо набылі квіткі на вышэйпаказаныя цягнікі. Для арганізацыі іх праезду звяртацца ў касы чыгуначных вакзалаў.

Пры звароце пасажыраў Беларуская чыгунка верне грошы (поўны кошт) за праязныя дакументы на адмененыя цягнікі (без камісійных збораў) і прапануе новыя варыянты праезду.

Просім пасажыраў удакладняць інфармацыю праз даведачныя службы вакзалаў беларускай магістралі.

Уважліва сачыце за абнаўленнем інфармацыі аб змене ўмоваў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках