29 красавiка 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ засяроджвае сілы і тэхніку ля мяжы з Херсонскай вобласцю

4
Войска РФ засяроджвае сілы і тэхніку ля мяжы з Херсонскай вобласцю

Паблізу адміністрацыйнай мяжы з Херсонскай вобласцю Узброеныя сілы Расеі засяроджваюць сілы і сродкі.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Украіны.

Паводле паведамлення, учора блізу 23:30 на Арбацкую стрэлку да блокпосту ВС РФ у раёне газаразмеркавальнай станцыі прыбылі 2 БТР, 2 БМП, 1 «УАЗ», палівазапраўшчык, 10 грузавых аўтамабіляў з 4 гарматамі ВС РФ. Адпаведна, Азова-Чарнаморскім рэгіянальным кіраваннем Дзяржаўнай памежнай службы таксама праведзеная перадыслакацыя сіл і сродкаў у гэтым раёне.

Таксама паведамляецца, што падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы ў памежных раёнах Луганскай і Данецкай абласцей прымаюць меры ў аднаўленні аховы і абароны дзяржаўнай мяжы.

Акрамя гэтага ў памежнай службе распавялі пра збіты расейскі беспілотнік.

«Учора, 26 чэрвеня а 15.15 памежны нарад на кірунку «Ніканораўка (РФ) - Гарадзішча (Укр)» выявіў беспілотны лятальны апарат, які рухаўся ў паветранай прасторы Украіны на вышыні 500 м уздоўж украінска-расейскай мяжы. Пасля таго, як украінскія памежнікі абстралялі беспілотны лятальны апарат, ён набраў вышыню і знік з поля зроку», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках