27 красавiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску будзе не праехаць

6
Заўтра ў Менску будзе не праехаць

Праходжанне вайсковай тэхнікі для трэніроўкі да параду ўнясе 28 чэрвеня значныя абмежаванні ў руху транспарту на шэрагу менскіх вуліц і праспектаў.

Пра гэта БелТА паведамілі ў ДАІ горада Менска.

Так, у 16.30 закрываецца рух па вул. Заснавальнікаў і вул. Старынаўскай.

Механізаваная калона пачне рух у 17.30, у сувязі з гэтым закрываецца рух па праспекце Незалежнасці паэтапна згодна з прасоўваннем тэхнікі.

Затым ад праспекта Незалежнасці яна будзе рухацца па вуліцы Сурганава - вуліцы Куйбышава - вуліцы М. Багдановіча - да праспекта Машэрава. Таму будзе закрыты рух на праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў.

А генеральная трэніроўка параду для святкавання Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца ў 21.30.

Для паўторнага праходжання баявыя машыны пройдуць па праспекце Машэрава - вуліцы Ціміразева - вуліцы Арлоўскай - плошчы Бангалор - вуліцы Куйбышава - праспекце Машэрава.

Вяртанне механізаванай калоны ў парк будзе праходзіць ад праспекта Машэрава па вуліцы Ціміразева - вуліцы Арлоўскай - плошчы Бангалор - вуліцы Сурганава - праспекце Незалежнасці - вуліцы Старынаўскай - у вайсковы гарадок Уручча.

Рух усіх відаў транспарту будзе перакрывацца ў абодвух напрамках падчас руху калоны, а таксама на час правядзення трэніроўкі.

Акрамя таго, будзе забароненая паркоўка ў абодва бакі праспекта Машэрава на ўчастку ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава; мясцовага праезду гасцініцы «Планета» ад вуліцы Заслаўскай да дома № 27; на пляцоўцы каля дома №39 па праспекце Машэрава; па абодвум бакам вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, Ігнаценка, вуліцы Даўмана да скрыжавання з вуліцай В.Харужай; вуліцы Старажоўская да скрыжавання з вуліцай Заборскага.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць дадзеную інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках