29 красавiка 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска ў Кіеў зноў будуць хадзіць аўтобусы

9
З Менска ў Кіеў зноў будуць хадзіць аўтобусы

ДП «Мінсктранс» аднаўляе з 1 ліпеня гэтага года рэгулярны рух аўтобусаў паміж Менскам і Кіевам.

Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, з 1 ліпеня аднаўляецца рух аўтобусаў маркі «МАЗ-251» умяшчальнасцю 44 пасажырскіх месцы філіяла «Аўтобусны парк № 2» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» па маршруце Менск - Кіеў (Ачакаў).

Аўтобусы будуць адпраўляцца з Менска штодня ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 17.30, ад аўтавакзала «Усходні» ў 17.50 (з Кіева ў 19.30, з Чарнігава ў 22.50) штодня.

Выкананне рэйсаў з Менска ў Кіеў было спынена ў лютым у сувязі з напружаным становішчам на дарогах Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках