3 траўня 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мандат спецдакладчыка ААН аб Беларусі падоўжаны на год

7
Мандат спецдакладчыка ААН аб Беларусі падоўжаны на год

Дэлегаты 26-й сесіі Рады ААН у правах чалавека прынялі пастанову падоўжыць мандат спецыяльнага дакладчыка аб Беларусі Міклаша Харашці.

«Рада пастанаўляе падоўжыць на адзін год мандат адмысловага дакладчыка ў пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радзе ў правах чалавека на яго 29-й сесіі і Генеральнай асамблеі на яе 70-й сесіі», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Рэзалюцыю падтрымалі 24 дэлегацыі. 7 чальцоў Рады выступілі супраць і 16 - устрымаліся, паведамляе БелаПАН.

У рэзалюцыі выказваецца глыбокая занепакоенасць з прычыны «працягу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі». Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што гэтыя парушэнні «носяць сістэмны і сістэматычны характар». Яны звярнулі ўвагу на прымяненне катаванняў у беларускіх турмах.

У дакуменце гаворыцца аб адсутнасці «рэакцыі ўрада Беларусі на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў», беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, аб парушэннях працоўных правоў, не ўдзеле апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».

Рэзалюцыя настойліва заклікае ўрад правесці выбарчую рэформу, усёабдымную рэформу сектара правасуддзя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках