800 баевікоў на 20 «КамАЗах» рыхтуюць прарыў мяжы з Украінай
41- 3.06.2014, 6:59
- 42,354
Групоўка сканцэнтраваная каля вёскі Куйбышава Растоўскай вобласці Расеі.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» намеснік камандзіра дабравольніцкага батальёна «Азоў» МУС Украіны Яраслаў Ганчар.
«Сёння магчымы прарыў тэрарыстаў на ўчастку «Дзьякава - Дмітраўка» ўкраінскай мяжы ў Луганскай вобласці. Па папярэдніх дадзеных, групоўка з 800 тэрарыстаў знаходзіцца ў Куйбышаве (РФ). Гэта калона з 20 КамАЗаў. Група сепаратыстаў для забеспячэння прарыву фармуецца ў Снежным», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем: у панядзелак увечары луганскія памежнікі з дапамогай спецназа і авіяцыі адбіліся ад тэрарыстаў. Напад на Луганскі памежатрад доўжыўся цэлы дзень.