3 траўня 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама дазволіў Мінфіну ЗША ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

6
Абама дазволіў Мінфіну ЗША ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

ЗША на саміце G7 прапануюць узмацніць жорсткасць эканамічных санкцый супраць Масквы.

Пра гэта сёння заявіў у Вашынгтоне міністр фінансаў краіны Джэйкаб Лью, піша «Укрінфарм».

«Існуюць доказы таго, што Расея працягвае забяспечваць праз мяжу (Украіны) свабодны паток зброі, фінансавую дапамогу і баевікоў. У той жа час наступныя крокі прэзідэнта Пуціна застаюцца незразумелымі», - заявіў ён.

Паралельна кіраўнік амерыканскага Мінфіна адзначыў, што прэзідэнт Барак Абама падаў міністэрству фінансаў ЗША «права ўжываць дадатковыя меры ціску, калі Расея працягне падтрымліваць узброеных сепаратыстаў ва ўсходняй Украіне».

Нагадаем, удзельнікі нефармальнага саміту Еўрапейскага Звяза, які адбыўся ў Брусэлі 27 траўня, не сталі прымаць новыя санкцыі супраць Расеі, у чарговы раз усклаўшы надзеі на тое, што Масква паўплывае на дээскалацыю сітуацыі ва Украіне. У той жа час адмаўляцца ад іх увядзення ЕЗ не збіраецца і мае намер працягнуць працу над імі. Пра гэта было сказана ў сумеснай заяве еўрапейскіх лідараў.

ЗША, па словах прадстаўніка Дзярждэпу Джэніфер Псакі, каардынуюць абмеркаванне дадатковых санкцый з ЕЗ, ацэнка будзе зробленая ў бліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках