2 траўня 2024, Чацвер, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Польшчы на кожны даляр купіш удвая больш, чым у Беларусі

46
Леанід Заіка: У Польшчы на кожны даляр купіш удвая больш, чым у Беларусі

Шопінг у Польшчы набывае ўсё большую папулярнасць у беларусаў.

Нягледзячы на папрокі кіраўніцтва краіны, мы едзем у Варшаву і Беласток, вяртаючыся з поўнымі чамаданамі і багажнікамі купляў. Чаму, нягледзячы на візавыя перашкоды, час і грошы на дарогу, беларусы едуць на шопінг у Польшчу?

Паводле інфармацыі польскіх СМІ, толькі ў першым квартале 2014 года на памежных пераходах з Беларуссю ў Кузніцы і Баброўніках было зарэгістравана больш за 230 тыс дакументаў Tax Free на 200 млн злотых, або $65,7 млн. Беларусы вязуць з Польшчы электроніку, бытавую хімію і спажывецкія тавары.

Гэта тлумачыцца аб'ектыўным законам эканомікі: дзе вышэй прадукцыйная сіла працы, там адзінка прадукцыі танней, пракаментаваў сітуацыю сайту camarade.biz кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

Паводле яго слоў, на "сярэднюю беларускую зарплату" ў $500 у Польшчы можна купіць тавары, за аналагі якіх у Беларусі давялося б выкласці ўжо $1000.

- Я спецыяльна правяраў: выязджаў у Варшаву і параўноўваў кошты. Прычым параўноўваў па кластарах: харчовыя, нехарчовыя тавары і гэтак далей, - распавёў эксперт.

Уся справа ў перавагах Польшчы: вялікі рынак ЕЗ, праз які праходзіць каласальная колькасць тавараў, высокая канкурэнцыя, а таксама аб'ёмы эканомікі, якія ў пяць разоў перавышаюць такія ў Беларусі, тлумачыць эканаміст.

Выгада для спажыўца відавочная. Але як масавы шопінг за мяжой адбіваецца на дабрабыце ўсёй краіны? Вышэйшае кіраўніцтва не раз абураліся таму, што беларусы вывозяць валюту.

На думку Заікі, такія заявы памылковыя.

- На тоне расейскай нафты, прададзенай немцам, мы зарабляем $400. І на гэтыя $400 купляем у Польшчы тавараў фактычна на $800: прадукты харчавання, адзенне, абутак і іншае. Калі б гэтыя грошы спажывец выдаткаваў у Беларусі, то ён бы купіў на іх менш беларускіх, расейскіх ці іншых тавараў, якія маюць высокія мытныя пошліны і высокія стаўкі падаткаў. Таму кожны даляр, які вывозіцца ў Польшчу - гэта добра, як ні парадаксальна, - сцвярджае эксперт. - І ВУП рос бы.

Калі за кошт паездкі ў Польшчу людзі павялічваюць свой дабрабыт у два разы, то адпаведна павялічваецца і дабрабыт усёй краіны.

Вываз валюты з краіны фактычна можна лічыць справакаваным высокімі падаткамі і мытнымі пошлінамі, якія закладзеныя ў кошт тавара. Бо нельга чакаць, што беларусы будуць плаціць тут за ровар $200, калі ў той жа Польшчы яго можна купіць за $100?

Зрэшты, кошт становіцца хоць і вызначальным, але не адзіным фактарам для выезду ў Польшчу на закупы. Тавары там часцяком і больш высокай якасці (зрэшты, зноў жа, па нізкім кошце) , адзначае жыхар Салігорска Уладзімір, які часта ездзіць на шопінг у суседнюю краіну.

- Тыя, хто сочыць за якасцю, аддаюць перавагу еўрапейскай прадукцыі. І пры гэтым любы тавар, які ты бярэш, атрымліваецца ў два, а то і ў тры разы танней, - дзеліцца суразмоўца асабістым вопытам.

Прыстойна зэканоміць можна ў першую чаргу на электратэхніцы, кампутарах, тэлевізарах. Купіўшы ў Польшчы бытавую тэхніку, Уладзімір зэканоміў на варачнай панэлі $150, а на посудамыйнай машыне - яшчэ $250.

Суразмоўца прывёў некаторыя кошты "ў нас" і "ў іх".

Так, беларусаў здзіўляе мяса, якое падскочыла ў кошце. У Польшчы ж кошт шыкоўны: Br53 тысячы за кілаграм свіной шыі супраць Br140 тысяч у Беларусі. Буйная салодкая клубніца каштуе Br33 тысячы замест Br85 тысяч. Памідоры - Br10 замест Br30 тысяч.

Пра бытавую хімію асобная размова. У нас пад сусветнымі брэндамі прадаюцца тавары расейскай вытворчасці, у Польшчы - зробленыя ў Еўропе.

- Жанчына адразу адчувае: Fairy прывезены з Еўропы або расейскі, ён нават больш вадкі. Парашкі, гелі для мыцця, мыйныя сродкі - усё гэта амаль у два разы танней. На таблеткі для посудамыйнай машыны ў нас наогул астранамічныя кошты, ці ледзь не ў тры разы адрозніваюцца. А там бярэш не тое што не самае таннае, а практычна самае дарагое. І ўсё роўна атрымліваецца розніца ў кошце, - кажа Уладзімір. Ён адзначае, што прыводзіць розніцу з менскімі коштамі. Шахцёрскі Салігорск можна лічыць ці ледзь не самым багатым горадам Беларусі, там усё яшчэ даражэй.

Ёсць і яшчэ адзін плюс закупак у еўрапейскай краіне - адпаведны сэрвіс. У крамах дзейнічаюць зніжкі на тавары вядомых брэндаў, пры куплі адразу ж прапануюць дысконтную карту, афармляюць Tax Free. Бярэш больш - будзе зніжка. У Беларусі ж стаўленне прадаўцоў да кліентаў далёка не такое, канстатуе суразмоўца. Ён прыводзіць у прыклад свайго знаёмага, які будуе дом пад Менскам. У Беларусі той купіў хіба што шклопакеты і цэглу. Усё астатняе - ад шпалераў да радыятараў ацяплення - вёз з блізкага замежжа.

- Кожны спрабуе неяк выжыць у гэтай абстаноўцы, - кажа Уладзімір. - Я не супраць купляць беларускае, хай толькі якасць і кошт будзе не горш, чым у той жа Польшчы.

На гэта разлічваць пакуль не прыходзіцца. Затое дазволеныя да ўвозу ў Беларусь 50 кг на чалавека з лішкам акупляюць кошт бензіну і час, выдаткаваны на дарогу, напрыклад, у Беласток. Шопінгу спрыяе і магчымасць атрымаць спецыяльную візу. У гэты час беларускія склады запаўняюцца дарагой і не самай запатрабаванай прадукцыяй, а садавіна часам згнівае на прылаўку, але прадаецца па пачатковым кошце. А для некаторых сем'яў паездкі «на закупы» раз-два на месяц сталі практычна ладам жыцця. Або выжывання.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках