27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскі прафсаюз асудзіў рэпрэсіі супраць беларускіх рабочых

2
Шведскі прафсаюз асудзіў рэпрэсіі супраць беларускіх рабочых

На з'ездзе найбуйнейшага шведскага прафсаюза IF Metall абмяркоўвалася беларускае пытанне.

Больш за 300 дэлегатаў форуму прынялі спецыяльную заяву аб сітуацыі ў Беларусі, а лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч тры гадзіны адказваў на пытанні шведскіх журналістаў.

Чарговы справаздачна-выбарчы з'езд найбуйнейшага шведскага прафсаюза IF Metall сабраў больш за 300 дэлегатаў і каля 100 гасцей.

Сярод запрошаных быў старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Прафсаюзны лідпр распавёў praca-by.info аб стаўленні шведскіх калегаў да падзеяў у Беларусі.

Прафсаюзны лідар паведаміў, што дэлегаты з'езда аднагалосна прынялі заяву па Беларусі, у якой падвергнулі жорсткай крытыцы пераслед незалежнага прафсаюзнага руху ў нашай краіне, невыкананне беларускім урадам рэкамендацый МАП і масавае прымяненне часовых кантрактаў, якія з'яўляюцца адной з формаў нестандартнай занятасці, якая асуджаецца ва ўсім свеце.

Шведскія калегі арганізавалі спецыяльную прэс-канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі ў Беларусі, падчас якой Генадзь Фядыніч распавёў пра праблемы, якія стаяць перад беларускімі работнікамі і прафсаюзамі:

- Было вельмі шмат пытанняў, самыя розныя. Сабралася больш за 30 журналістаў. Шмат моладзі. Пыталіся пра кантракты, чэмпіянат свету, свабоду слова і свабоду сходаў, прафсаюзныя правы, пра размеркаванне пасля заканчэння ўніверсітэтаў, цікавіліся, ці праўда, што ў сувязі з падзеямі ва Украіне ў Беларусі павялічылася колькасць расейскіх войскаў. Я быў здзіўлены, наколькі ім цікавыя нашы праблемы. Тры гадзіны працягвалася прэс-канферэнцыя. Я раздаў шведскім журналістам параўнальную табліцу нашых краін, лічбы ў якой гавораць самі за сябе. Самае цікавае, што ў Швецыі і Беларусі пражывае практычна аднолькавая колькасць жыхароў. Нават спыталі, ці варта прыязджаць да нас у госці. Я адказаў, што гасцям мы заўсёды рады, у нас вельмі прыгожая краіна і выдатныя людзі, а сітуацыя абавязкова зменіцца, - падсумаваў лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках