2 траўня 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк засняў удар маланкі ў грузавік (Відэа)

9

У Польшчы кіроўца легкавога аўтамабіля стаў сведкам карціны не горш любога блокбастара.

Яму ўдалося на камеру тэлефона засняць шакавальны момант - маланка ўдарыла ў грузавік. Затым мужчына выклаў гэты ролік у YouTube, дзе ён адразу ж стаў папулярным. На сёння колькасць праглядаў відэа дасягае 120 000, паведамляе Daily Mirror.

Аўтамабіліст быў шакаваны, калі ўбачыў падобную карціну. Пад праліўным дажджом ён ехаў дадому, ва Вроцлаў (Польшча), у гэты час на камеру свайго тэлефона ён здымаў трасу пад ліўнем. Тут нечакана ў грузавік, які стаяў на супрацьлеглым баку, ударыла маланка, піша hronika.info.

Паколькі падчас здарэння і пасля яго не было зафіксаванае ДТЗ на аўтамагістралі A8, то можна зрабіць выснову, што грузавік не пацярпеў. Таксама не было паведамленняў у службу неадкладнай дапамогі пра тое, што ў кагосьці здарыліся траўмы, таму, хутчэй за ўсё, ні адзін чалавек не пацярпеў у выніку такога здарэння.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках