2 траўня 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя канфіскавала ў пенсіянеркі 775 літраў брагі

21
Міліцыя канфіскавала ў пенсіянеркі 775 літраў брагі

«Хатнія нарыхтоўкі» алкаголю былі канфіскаваныя і адпраўленыя на экспертызу.

Некалькі дзён таму міліцыянты канфіскавалі 775 л брагі і 25 л самагону на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Асіповічах, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Падчас агляду дома 79-гадовай жанчыны супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і ўчастковыя інспектары міліцыі РАУС выявілі 7 алюмініевых бітонаў і 15 пластмасавых ёмістасцяў, напоўненых самагоннай брагай. Акрамя гэтага, у пенсіянеркі канфіскавалі 13 бутэлек з 25 літрамі самагонкі. Частка вадкасці накіраваная на экспертызу.

Па словах пенсіянеркі, яна планавала выкарыстоўваць самагон у якасці "вадкай валюты" пры разліку з людзьмі, якія аказваюць ёй паслугі па гаспадарцы.

За выраб самагону і брагі пенсіянерка можа быць прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 12.43 КоАП. Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 4,5 мільёнаў беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках