2 траўня 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе Свіслачы знайшлі надмагілле 1931 года

11

Надмагілле выявіў ля веласіпеднага моста праз Свіслач у раёне менскай вуліцы Беларускай студэнт БДУ.

Магільная пліта ляжыць у траве. Побач рабочыя вырылі канавы для пракладкі камунікацый. Магчыма, пліту выцягнулі адтуль і кінулі ў бок, піша «Советская Белоруссия».

На надмагіллі надпісы выкананыя па-яўрэйску і па-руску. Значыць, мяркуе Галіна Левіна, архітэктар, намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Буніна была пахавана на яўрэйскіх могілках: «Бліжэйшыя да месца знаходкі займалі тэрыторыю цяперашняга стадыёна «Дынама». Я прагледзела планы Менска канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя і ўстанавіла, што ўжо ў канцы пазамінулага стагоддзя могілкі на месцы «Дынама» былі закрытыя». Вадзім Акапян, дырэктар Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, дапоўніў, што гэтыя могілкі ўжо ў 1930-я гады пачалі зносіць.

Прайшоўшыся з Урбановічам уздоўж Свіслачы, мы не знайшлі больш ніводнага надмагілля. Акапян мяркуе, што яно магло апынуцца тут выпадкова: хтосьці, верагодна, выкарыстаў пліту для гаспадарчых патрэб. Такое ў мінулым часта было. Дырэктар музея плануе ў бліжэйшыя дні перавезці надмагілле Бунінай на тэрыторыю мемарыяльнага комплексу на вуліцы Сухой, дзе таксама былі яўрэйскія могілкі, знішчаныя ў другой палове ХХ стагоддзя: «Звяртаюся да грамадзян, якія гатовыя аказаць тэхнічную дапамогу: патрэбныя дужыя рукі і транспарт». А Галіна Левіна паспрабуе знайсці нашчадкаў загадкавай менскай Бунінай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках