2 траўня 2024, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМФ Расеі запусціць пяць ракет «Булава»

24
ВМФ Расеі запусціць пяць ракет «Булава»

Пускі пройдуць да канца 2015 года.

У жніўні-верасні «Булаву» запусціць ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння (РПКСП) «Уладзімір Манамах», а ў лістападзе - «Юрый Далгарукі». Абодва пускі будуць выкананыя з акваторыі Белага мора па палігоне Кура на Камчатцы, паведамляе ў аўторак, 3 чэрвеня, «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў Ваенна-прамысловай камісіі (ВПК) пры ўрадзе.

Летам-восенню 2015 года будуць праведзеныя яшчэ тры пуска «Булавы» з падлодак «Аляксандр Неўскі» і «Уладзімір Манамах» з акваторыі Ахоцкага мора па палігоне Чыжа на паўвостраве Канін Нос, піша Lenta.ru.

«Булава» - найноўшая расейская трохступеньчатая цвёрдапаліўная ракета, яе плануецца ўсталяваць на лодкі праекта 955 «Барэй». У верасні 2013 года ў працы бартавой сістэмы ракеты на выпрабаваннях атамнага падводнага крэйсера «Аляксандр Неўскі» адбыўся збой, які прывёў да няўдачы чарговага выпрабавальнага пуску. Расследаванне паказала, што прычынай надзвычайнага здарэння з'явілася парушэнне тэхналогіі пры вырабе матэрыялу для высоўнага сопла. У сувязі з гэтым міністр абароны Сяргей Шайгу загадаў правесці пяць дадатковых пускаў «Булавы».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках