3 траўня 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Менску адкрылі станцыю метро «Малінаўка»

22

Першая лінія менскай падземкі стала на 1,8 кіламетра даўжэй.

Цяпер у мінулым бясконцыя перасадкі і аб'язныя маршруты, дабрацца ў цэнтр горада з Брылевічаў і Малінаўкі можна за 15 хвілін. На гэты раз улады парушылі традыцыю і не сталі прымяркоўваць урачыстую падзею да чарговай чырвонай даты календара. І гэта правільна! Першы цягнік са шчаслівымі пасажырамі адправіўся з перона сёння ў 15:02, піша onliner.by.

Самыя нецярплівыя менчукі сталі збірацца каля ўваходаў на станцыю яшчэ за гадзіну да яе адкрыцця. Тады ў заходнім вестыбюлі праходзіла афіцыйная цырымонія, удзел у якой бралі прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька і іншыя афіцыйныя асобы.

- Урад высока ацэньвае працу метрабудаўнікоў, праекціроўшчыкаў, рабочых і персаналу метрапалітэна, - адзначыў Мясніковіч. - Вядома, ёсць адна гарчынка. Мы планавалі, што станцыя будзе ўведзеная да знамянальнай падзеі - чэмпіянату свету па хакеі. Але я думаю, што ў гэтай сітуацыі лепш зрабіць якасна і надзейна, чым спехам. Мы адгукнуліся на прапановы, якія зыходзілі ад Менгарвыканкама, адшукалі сродкі і далі валютны крэдыт, каб можна было купіць сучасны механізаваны шчыт для праходкі новых тунэляў метрапалітэна. Акрамя таго, у гэтым годзе вылучаецца 450 мільярдаў рублёў для выканання будаўніча-мантажных работ.

Фото: Аркадий Соболев
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках