2 траўня 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зуброў у Беларусі стала ў 3 разы больш

8
Зуброў у Беларусі стала ў 3 разы больш

За апошнія 20 гадоў колькасць зуброў вырасла да 1,134 асобінаў.

Пра павелічэнне колькасці гэтых рэдкіх жывёл у Беларусі паведаміла сёння журналістам падчас відэамоста «Менск - Масква - Астана» першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна, піша БелТА.

Паводле яе слоў, цяпер на тэрыторыі Белавежскай пушчы знаходзяцца 1 тысяча 134 зуброў. «Цяпер мы паўнапраўна можам казаць, што зубр - гэта наш нацыянальны здабытак», - падкрэсліла яна.

Пры гэтым Ія Малкіна адзначыла, што зубр - жывёла, якая жыве ў дзікай прыродзе, і яго нельга няволіць. У плане трансгранічнага супрацоўніцтва неабходна прымаць да ўвагі размяшчэнне Белавежскай пушчы на тэрыторыі дзвюх дзяржаў - Беларусі і Польшчы. «Трэба заключыць дамовы, якія дазволяць ажыццяўляць свабодны кантакт і генетычны абмен паміж асобнымі групоўкамі белавежскага зубра», - дадала яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках