3 траўня 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх пракурораў абавязалі здаць замежныя пашпарты

23
Расейскіх пракурораў абавязалі здаць замежныя пашпарты

Тым, хто адмовіцца гэта зрабіць, можа пагражаць звальненне.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» напісаў старшыня праваабарончай асацыяцыі «Агора» Павал Чыкаў.

Паводле ягоных слоў, супрацоўнікам органаў пракуратуры будзе дазволена выязджаць на адпачынак у Кітай, В'етнам, Туніс і Чарнагорыю. Пракуроры змогуць адправіцца ў пералічаныя краіны, атрымліваючы пашпарт на час паездкі пасля дэманстрацыі набытага квітка.

«Крыніцу інфармацыі я, на жаль, раскрыць не змагу, але гэта супрацоўнікі пракуратуры. Пра тое, чым выкліканы такі захад, мне невядома, я ведаю толькі тое, што такое было распараджэнне Генеральнай пракуратуры», - заявіў праваабаронца ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

Чуткі аб магчымым абмежаванні права на выезд за мяжу для супрацоўнікаў спецслужбаў і праваахоўных органаў цыркулююць ужо не першы месяц. Раней паведамлялася, што гэты захад уведзены ў МУС, ФСА, ФСКН і судоў, піша Lenta.ru.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыя не мае.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках