2 траўня 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я Януковіча абскардзіла санкцыі ў судзе ЕЗ

22
Сям'я Януковіча абскардзіла санкцыі ў судзе ЕЗ

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, яго сыны і яшчэ шэсць украінцаў падалі пазовы ў Еўрапейскі суд у Люксембургу.

Украінскія палітыкі і бізнэсоўцы паспрабуюць аспрэчыць у судзе правамернасць увядзення санкцый супраць іх, якія выражаюцца ў замарожванні іх еўрапейскіх актываў, піша РБК.

На сайце Еўрапейскага суда даступныя тры справы пазоўнікаў пад прозвішчам Януковіч, ініцыяваныя супраць Рады Еўропы 14 траўня. Брусэль замарозіў актывы не толькі зрынутага прэзідэнта, але і двух яго сыноў - Віктара і Аляксандра Януковічаў.

Акрамя былога ўкраінскага прэзідэнта ў люксембургскі суд таксама звярнуліся былы дарадца Януковіча Андрэй Партноў - яго справа была атрыманая ў судзе 29 красавіка, былы прэм'ер-міністра Украіны Мікалай Азараў і яго сын Аляксей - две справы ад 12 траўня.

Украінскі бізнэсовец Сяргей Курчанка, які трапіў пад санкцыі ЕЗ за сувязі з рэжымам Януковіча, таксама падаў заяву ў Еўрапейскі суд (ад 15 траўня). Суд таксама зарэгістраваў пазовы ад Андрэя Клюева (былы кіраўнік адміністрацыі Януковіча) і яго брата, бізнэсоўца Сяргея Клюева. Усе пазоўнікі будуць спрабаваць дамагчыся ад суду анулявання ўведзеных супраць іх санкцый Брусэля.

Раней паведамлялася, што ўсе асобы, пералічаныя вышэй, а таксама былы генеральны пракурор Украіны Віктар Пшонка і яго сын Арцём, былы старшыня Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка і былы кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка падалі ў Раду ЕЗ хадайніцтвы аб апратэставанні пастановы ЕЗ аб унясенні іх у санкцыйныя спісы.

Еўразвяз 22 сакавіка 2014 года праз афіцыйны бюлетэнь паведаміў персонам, унесеным у санкцыйны спіс, пра тое, што яны могуць падаць запыт на перагляд пастановы Рады. Да запыту павінны быць прыкладзены аргументаваныя доказы таго, чаму, на думку апелянтаў, санкцыі супраць іх не абгрунтаваныя. Гэтая працэдура часта з'яўляецца падрыхтоўчай для далейшага судовага працэсу і таму, мяркуюць аўтары Euobserver, у далейшым можна чакаць узбуджэння большай колькасці спраў у Люксембургу з боку зрынутых украінскіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках