3 траўня 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Берасцейскае піва» абвясціла аб банкруцтве

15
«Берасцейскае піва» абвясціла аб банкруцтве

Агульны сход акцыянераў ААТ «Берасцейскае піва» пастанавіў аб немэтазгоднасці дасудовага аздараўлення прадпрыемства.

У сувязі з гэтым у эканамічны суд вобласці пададзена заява аб прызнанні даўжніка - ААТ «Берасцейскае піва» - эканамiчна неплацежаздольным (банкрутам), піша «Вячэрняе Берасце». Бліжэйшым часам варта чакаць з'яўлення інвестара.

Як гаворыцца ў заяве, аб прынятай пастанове апавешчаны працоўны калектыў. На сходзе абраны прадстаўнік для ўдзелу ў судовым працэсе паводле справы. Дакладную дату разгляду заявы ў судзе прызначаць бліжэйшым часам. У дакуменце гаворыцца, што на працягу апошніх гадоў прадпрыемства працуе са стратамі, неплацежаздольнасць прыняла ўстойлівы характар, грашовыя паступленні не дазваляюць выконваць своечасова плацежныя абавязацельствы. Маёмасці ААТ недастаткова для пагашэння крэдыторскай запазычанасці без прыпынення вытворчай дзейнасці. На 1 красавіка 2014 сума запазычанасці перад крэдыторамі складала больш за 91 мільярд рублёў. Сума запазычанасці па аплаце працы - каля мільярда рублёў. Колькасць працуючых на 1 траўня гэтага года ў ААТ «Берасцейскае піва» - 387 чалавек.

Адным з кандыдатаў на кантрольны пакет ААТ лічыцца «Аазіс груп» - беларуская «дачка» міжнароднай кампаніі з расейскімі каранямі Oasis Beverages, асноўнымі акцыянерамі якой з'яўляюцца Яўген Кашпер і Аляксандр Ліфшыц. У пачатку 90-х яны займаліся дыстрыбуцыяй імпартнага піва ў Расеі. Самы гучны іх праект там - «Піваварні Івана Таранава», у Беларусі - піўзавод «Сябар». І першы і другі праекты ў свой час былі прададзеныя Heineken, аднак цікавасці да рынку напояў бізнесоўцы ад гэтага не згубілі. Сёння праекты Oasis Beverages запушчаны ў Расеі, Казахстане, Украіне і Беларусі. Тут «Аазіс груп» належыць сокавы завод «Старая крэпасць» (ТМ «Сочны») і невялікія аб'ёмы разліву на «Крыніцы» (піва Oettinger).

Нагадаем, у пачатку года Onliner.by атрымаў ліст ад супрацоўнікаў берасцейскага піўзавода, які яны самі назвалі «маленнем аб дапамозе». Сцісла змест пісьма зводзіцца да наступнага: «Берасцейскае піва» правяло дарагую мадэрнізацыю і з'яўляецца заводам-«цукеркай». Аднак праз непісьменныя дзеянні ранейшага кіраўніцтва і цяперашнія дзеянні партнёра па продажах - кампаніі «Аазіс груп» - становішча завода стала катастрафічным. Работнікі падазраюць гандлёвага партнёра ў рэйдарстве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках