2 траўня 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілёў атрымаў прэмію «Салідарнасці»

8

Лідар крымскіх татараў атрымаў штогадовую прэмію «Салідарнасці» імя Леха Валенсы.

У цырымоніі, якая прайшла ў Варшаве, узялі ўдзел прэзідэнты Украіны і Літвы Пётр Парашэнка і Даля Грыбаўскайтэ, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт, а таксама кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Мустафа Джамілёў атрымаў узнагароду з рук польскага прэзідэнта Браніслава Камароўскага ў прысутнасці экс-прэзідэнта Польшчы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Леха Валенсы.

На цырымоніі ўручэння ўзнагароды прысутнічалі і прадстаўнікі нашай краіны - першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч і галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна.

Фото: Jacek Marczewski/Agencja Gazeta

Перад уручэннем прэміі прэзідэнт Польшчы адзначыў уклад Джамілёва ў барацьбу за правы крымскіх татараў у савецкія часы і ў нашы дні. «У нашай салідарнасці мае патрэбу Украіна і мы хочам яе прадэманстраваць, уручаючы прэмію вернаму сыну татарскага народа і незалежнай Украіны», - заявіў Браніслаў Камароўскі.

Узнагарода складаецца з трох частак: 250 тысяч еўра прызначаныя для самога лаўрэата, 700 тысяч еўра будзе ўкладзена ў праграмы, якія вызначыць лаўрэат і будзе рэалізоўваць Польшча, і 50 тысяч еўра прызначаны для арганізацыі падарожжа пераможцы ў Польшчу.

У журы, якое вызначыла імя Джамілёва ў якасці лаўрэата прэміі, уваходзілі Лех Валенса, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у пытаннях замежных спраў Кэтрын Эштан і лідар апазіцыі Бірмы Аун Сан Су Чжы. «Джамілёў мае аўтэнтычныя заслугі яшчэ з савецкіх часоў, ён змагаецца за адзінства Украіны. Ён разам са сваім народам даказаў, што дэмакратыя магчымая ў грамадстве з мусульманскімі традыцыямі», - растлумачыў іх рашэнне кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

Мустафа Джамілёў падчас крымскага крызісу выступаў супраць уваходжання паўвыспы ў склад Расеі. Акупацыйныя ўлады забаранілі яму ўезд на тэрыторыю Крыму.

Заўтра Мустафа Джамілёў сустракаецца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, які цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Польшчы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках