29 красавiка 2024, панядзелак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін прапануе кітайцам разам асвойваць Месяц і Марс

40
Рагозін прапануе кітайцам разам асвойваць Месяц і Марс

Віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін заявіў пра гатоўнасць Расеі супрацоўнічаць з Кітаем у засваенні Марса і Месяца.

Пра гэта, як паведамляе РІА «Новости», ён сказаў падчас круглага стала, які праводзіцца ў рамках выставы «Першае расейска-кітайскае ЭКСПА».

«Калі казаць пра пілатуемую касманаўтыку і аб асваенні Сонечнай сістэмы, перш за ўсё гэта Месяц і Марс, мы тут гатовыя рухацца з нашымі кітайскімі сябрамі поплеч», - падкрэсліў Дзмітрый Рагозін.

Ён таксама выказаў надзею, што Расея супольна з Кітаем у будучыні змогуць разам ствараць касмічныя апараты, радыякампанентную базу, супрацоўнічаць у картаграфіі і камунікацыі.

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер праінфармаваў аб рэфармаванні ракетна-касмічнай галіны ў Расіі. Паводле ягоных слоў, гэта павінна скараціць аварыйнасць у гэтай сферы, а таксама прывесці да «кансалідацыі расейскай ракетна-касмічнай прамысловасці».

Раней паведамлялася, што Раскосмас супольна з шэрагам навуковых устаноў распрацавалі праект каланізацыі Месяца. Прыступіць да выканання месячнай праграмы плануецца у 2030 годзе. У новай канцэпцыі разглядаецца міжнародная кааперацыя, аднак падкрэсліваецца патрэба забяспечыць «незалежнасць нацыянальнай месячнай праграмы ад умоў і аб'ёму ўдзелу ў ёй замежных партнёраў».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках