29 красавiка 2024, панядзелак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук на BMW справакаваў аварыю з чатырма аўто

3

З папярэдняй інфармацыі, хуткасць BMW 5-Series была перавышаная, мяркуюць у ДАІ.

Ад удару прыпаркаваны Iveco падкінула проста на «Волгу», што стаяла, тая прасунулася і рэзнулася ў Opel. Пацярпеў сам вінаваты ў ДТЗ, распавялі карэспандэнту onliner.by інспектары.

- ДТЗ адбылося а 01:20 уначы на панядзелак, - распавяла старэйшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак. - За стырном BMW знаходзіўся маладзён 1994 года нараджэння. Паводле папярэдніх звестак, ён ехаў ад вуліцы Матусевіча ў кірунку вуліцы Альшэўскага. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў прыпаркаваны Iveco.

Пацярпеў сам кіроўца BMW. «У яго пашкоджаны нос, ніжняя сківіца. У хлопца назіраліся прыкметы алкагольнага ап'янення, ўзятыя патрэбныя аналізы», - дапоўнілі ў ДАІ.

Фото: Алексей Матюшков
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках