29 красавiка 2024, панядзелак, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская «Ангара» не паляцела праз негерметычны клапан

20
Расейская «Ангара» не паляцела праз негерметычны клапан

Новы запуск ракеты можа быць адкладзены на тэрмін ад аднаго тыдня да аднаго месяца.

Прычынай пераносу першага выпрабавальнага запуску найноўшай экалагічна чыстай ракеты-носьбіта «Ангара» з касмадрома Плясецк стала выяўленне негерметычнасці дрэнажу клапана надзьмування магістралі акісляльніка, піша РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў Раскосмасе.

Адзначаецца, што новая дата запуску «Ангары» пакуль не вызначаная. Паводле інфармацыі «Газеты.Ru», цяпер запуск можа быць адкладзены на тэрмін ад аднаго тыдня да аднаго месяца.

«Для ліквідацыі непаладкі прынятая пастанова зліць паліва, зняць ракету са стартавага комплексу і перавезці яе для ліквідацыі заўваг на тэхнічную пазіцыю», - заявіла крыніца агенцтва.

27 чэрвеня на касмадроме Плясецк адбылося аўтаматычнае аскасаванне пуску ракеты-носьбіта лёгкага класа «Ангара-1.2 ПП». Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які назіраў за запускам у рэжыме тэлемоста, даручыў высветліць прычыны скасавання.

Запуск быў аўтаматычна перанесены на дзень, аднак не адбыўся і 28 чэрвеня.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках