29 красавiка 2024, панядзелак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Пуцін пацярпеў вялізныя страты

45
The New York Times: Пуцін пацярпеў вялізныя страты

Украіна кінула выклік Расеі і падпісала пагадненне аб гандлі з ЕЗ.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка нанёс удар-выклік Крамлю: у пятніцу падпісаў пагадненне аб гандлі з Еўропай, супраць якога заўзята пярэчыла Масква.

Аб гэтым піша The New York Times.

Затым Парашэнка абвясціў, што хацеў бы, каб ягоная краіна аднойчы стала паўнапраўным чальцом ЕЗ. На думку выдання, тым самым Парашэнка «фактычна падвысіў рызыкоўную стаўку на Захад, якая каштавала яго краіне сотні чалавечых жыццяў і страты Крымскай паўвыспы, а таксама справакавала слабаінтэнсіўную грамадзянскую вайну ва ўсходнім памежным рэгіёне».

Летась адмова Януковіча падпісаць гэтае пагадненне справакавала шматмесячныя пратэсты ў Кіеве і штурхнула Захад да найбуйнейшага пасля заканчэння халоднай вайны «спаборніцтва волі» з Расеяй.

На думку газэты, падпісанне пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ - вялікая няўдача для прэзідэнта Пуціна. «Ва ўсёй гэтай гісторыі Пуцін пацярпеў вялізныя страты, - кажа аналітык Аманда Пол (European Policy Center, Брусэль). - Ён са скуры вылузваўся, каб стварыць ва Украіне ўнутраныя праблемы, але толькі штурхнуў Украіну ў абдымкі Захаду - самыя гарачыя, якія калі-небудзь былі. Пуціну ўсё выйшла вомегам».

У пятніцу пагадненні таксама падпісалі Малдова і Грузія, «на якія Масква ціснула» з мэтай утрымаць іх «на сваёй арбіце», пішуць аўтары.

Паводле звестак газэты, Крэмль «неадкладна пачаў закладваць падмуркі захадаў у адказ, у тым ліку скасаванне льготнага рэжыму для ўкраінскага экспарту ў Расею».

І ўсё ж, на погляд аўтараў, рэакцыя расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў на падпісанне пагаднення была параўнальна стрыманай.

«У Крамлі супакойваюцца і спрабуюць даць ацэнку вынікам ліхаманкавага стану спраў за апошнюю пару месяцаў, - кажа намеснік рэктара ГУ-ВШЭ Канстанцін Сонін. - Думаю, мы празмерна рацыяналізуем тое, што робіць Крэмль. Думаю, яны пераважна дзейнічалі сітуацыйна».

Як меркавалася, адно з галоўных пярэчанняў Пуціна супраць збліжэння Украіны з Захадам - гэта страх перад павелічэннем NATO. Газета адзначае, што на мінулым тыдні міністры краін NATO здзейснілі жэст, які можа аслабіць гэтыя асцярогі, - дамовіліся ў верасні не прапаноўваць Грузіі афіцыйны крок да сяброўства ў альянсе.

«Шанцаў на прыqманне Украіны, Грузіі ці Малдовы ў ЕЗ бліжэйшым часам няма. Грамадская думка ў Еўропе непрыязна ставіцца да патэнцыйнага далейшага пашырэння блока з 28 краін, які ўжо, на распаўсюджаную думку, занадта вялікі і нязграбны», - гаворыцца ў артыкуле.

І ўсё ж Маскву вар’юе прывабнасць Еўропы для шмат якіх жыхароў былых савецкіх рэспублік. «Немалаважны чыннік - выяўны кантраст з прахалодным стаўленнем, якое сустрэлі намаганні Пуціна стварыць канкурэнтны эканамічны блок - Еўразійскі саюз», - гаворыцца ў артыкуле.

Падпісанне гандлёвага пагаднення Украіны і ЕЗ можа абвастрыць супярэчнасці ўнутры Украіны, а таксама паміж Масквой і Захадам, прагназуе газэта.

Высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі перасцерагаюць, што расейскі бізнэс і эканоміка могуць пацярпець ад прытоку еўрапейскіх тавараў, якія ўхіляюцца ад мытаў праз транзіту цераз Украіну. Іншыя экспэрты пярэчаць, што Расея добра ўмее выяўляць і пераймаць такія тавары на мяжы.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках