29 красавiка 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руйнаванне будынка ў Чэхіі: аскепак праляцеў ля самага вуха гледача (Відэа)

5

Руйнаванне будынкаў падчас кантраляванага выбуху - адна з любімых забаў гараджан ва ўсіх краінах свету.

Паназіраць за гэтай падзеяй часта прыходзяць дзесяткі, а то і сотні гледачоў. Мясцовыя ўлады і арганізатары выбуховых работ, як правіла, імкнуцца эвакуяваць жыхароў і мінакоў з небяспечнай зоны, абсталёўваючы пляцоўку для гледачоў на бяспечнай адлегласці. Але наўрад ці ў такіх выпадках усё ідэальна атрымоўваецца пралічыць, таму гэта заўсёды ў той ці іншай ступені рызыкоўны атракцыён, піша NEWSru.com.

І гэта было наглядна прадэманстравана ў мінулую суботу ў Чэхіі падчас руйнавання старой фабрыкі для вытворчасці адзення OP Prostějov Profashion у горадзе Прасцееў. Фабрыка была прызнаная банкрутам у 2010 годзе, з яе было вывезена каштоўнае абсталяванне, і ўзімку 2014 пачалася падрыхтоўка да знішчэння апусцелых будынкаў. Чэшская Wikipedia са спасылкай на мясцовыя выданні удакладняе, што для выбуху спатрэбілася больш за тону дынаміту, 4,5 км правадоў і дэтанатараў. Падрыхтоўка доўжылася тры месяцы, закладка выбухоўкі - тры дні.

Увогуле, цікавасць гараджан напярэдадні выбуху была распаленая грунтоўна і гледачоў сабралася шмат. На шчасце, абышлося без ахвяр, хоць, мяркуючы па адным са зробленых на месцы падзей відэа, усё магло скончыцца вельмі сумна:

Відэа, на якім усё выглядае бяспечна і прыгожа:

На жаль, не ўсім так шанцуе, як мужчыну ў Прасцееве. Так, летам 2013 29-гадовы жыхар Ліпецка трагічна загінуў, назіраючы за працамі руйнавання бульдозерам двухпавярховага цаглянага будынка ў двары адной з будаўнічых крам горада. Пры гэтым атрымалася, што ён сам зняў сваю гібель на відэа.

Нядаўна двое умельцаў вельмі рызыкавалі ў беларускім Заслаўі: эканомячы на выбухоўцы, яны ўручную адбойным малатком зруйнавалі 40-метровую воданапорную вежу, ледзь паспеўшы адскочыць у бок у апошнюю секунду - гэты момант таксама трапіў на відэа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках