29 красавiка 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Нікалаеў: Зборную Расеі недалюбліваю

3
Сяргей Нікалаеў: Зборную Расеі недалюбліваю

Беларускі журналіст Сяргей Нікалаеў у сваіх замалёўках на тэму ўражанняў ад ЧС у футболе, які праходзіць у Бразіліі, спыніўся на зборнай усходняй суседкі.

- Вось што сказаць пра расейцаў - чэмпіёнаў свету ў таварыскіх і адборачных матчах, але вечным нядалугам фінальных стадый? Да Расеі як краіны я стаўлюся дастаткова лаяльна, але яе зборную недалюбліваю. Мусіць, адбіліся доўгія гады працы ў адной наскрозь русафобскай рэдакцыі.

Бразільцы спяваюць гімн а капэла - а расейская зборная гуляе а Капэла: сумна, паныла і без музыкі. І хай Аляксандр Кержакоў, страхуючыся ад утварэнняў навамодных дзеясловаў са свайго прозвішча, забіў ужо ў першым матчы з Паўднёвай Карэяй, у той жа гульні выкінуў штуку жалезны Ігар Акінфееў. А ў двух наступных сустрэчах "акінфеіла" ўжо ўся зборная Расіі. Але аб "мёртвых" альбо добра, альбо нічога. Лепш давайце пра тых, хто мае турнірнае здароўе, - сказаў журналіст "Прессбола".

Фота: AP/Martin Meissner

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках