29 красавiка 2024, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР прапануе Паўднёвай Карэі перамір'е

9
КНДР прапануе Паўднёвай Карэі перамір'е

У той жа час, Паўночная Карэя ставіць шэраг умоў для перамір'я.

Паўночная Карэя ў панядзелак, 30 чэрвеня, прапанавала сваёй паўднёвай суседцы цалкам спыніць варожасць і вайсковую агрэсію, але з шэрагам умоў, якія Сеул, хутчэй за ўсё, не прыме, паведамляе CNN.

Нацыянальны камітэт абароны КНДР выступіў з заявай, у якой заклікае Паўднёвую Карэю спрыяць дээскалацыі напружанасці ў спрэчным памежным раёне Жоўтага мора.

У камітэце таксама папрасілі аб скасаванні Сеулам супольных вайсковых вучэнняў з ЗША ў жніўні.

Паўночная Карэя заявіла аб спыненні вайсковых дзеянняў са свайго боку, пачынаючы з пятніцы, у надзеі на "паляпшэнне атмасферы" паміж Поўначчу і Поўднем.

У Міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі адмовіліся каментаваць гэтую заяву.

Паўночная і Паўднёвая Карэя фармальна знаходзяцца ў стане вайны, бо ў 1953 годзе баявыя дзеянні закончыліся падпісаннем перамір'я, а не мірнай дамовы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках