29 красавiка 2024, панядзелак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборную Алжыра аштрафавалі за лазерную указку

6
Зборную Алжыра аштрафавалі за лазерную указку

Міжнародная федэрацыя футбола аштрафавала Федэрацыю футбола Алжыра (FAF) за некарэктныя паводзіны фанатаў.

Яны выкарыстоўвалі лазерныя ўказкі і піратэхнічныя вырабы.

Як паведамляе афіцыйны сайт FAF, федэрацыя выплаціць штраф у сумме 50 тысяч швайцарскіх франкаў.

"Федэрацыя футбола Алжыра выказвае шкадаванне з нагоды безадказных паводзінаў некаторых фанатаў і нагадвае, што піратэхніка і лазеры строга забароненыя на футбольных матчах", - гаворыцца ў паведамленні.

FAF папярэдзіла заўзятараў, што ў выпадку паўтарэння такіх інцыдэнтаў федэрацыя можа быць пакараная больш жорстка.

Раней расейскія трэнеры заяўлялі, што ў матчы групавога раўнда чэмпіянату свету Алжыр - Расея галкіпер Ігар Акінфееў быў аслеплены лазернай указкай з трыбун, пасля чаго прапусціў гол (1:1).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках