29 красавiка 2024, панядзелак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бес» даручыў падарваць Харкаўскую чыгунку (Відэа)

15

Супрацоўнікі СБУ затрымалі пяцёх удзельнікаў тэрарыстычнай групоўкі, якія планавалі падарваць чыгуначную каляіну на ўчастку руху Кіеў-Харкаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры СБ Украіны.

Арганізатарам групоўкі быў 45-гадовы харкаўчанін, які дзейнічаў пад непасрэдным кіраўніцтвам дыверсанта Ігара Безлера па мянушцы «Бес».

Ад свайго «куратара» тэрарыст атрымаў заданне арганізаваць падрыў цягніка з артылерыйскімі боепрыпасамі.

Усе члены злачыннай групоўкі былі затрыманыя ў момант закладкі выбухоўкі пад каляіну. У іх было канфіскавана 0,5 кг выбуховага рэчыва - трацілу, электрадэтанатары, элементы харчавання. Пад час ператрусаў жылля затрыманых канфіскавана больш за 1,5 кг трацілу, агнястрэльная зброя і боепрыпасы.

Следчымі СБУ распачатая крымінальная справа паводле арт. 258 (тэрарыстычны акт) і арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Зламыснікі ўзятыя пад варту, ім прад'яўлена падазрэнне ва ўчыненні названых злачынстваў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках