29 красавiка 2024, панядзелак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Светлагорску абрынуўся навес новага гіпермаркета

9

Пацярпелі пяць чалавек: дзве жанчыны і трое дзяцей.

Абвальванне канструкцыі ў гіпермаркеце «Родная старонка плюс», што быў адкрыты тры дні таму, адбылося 30 чэрвеня ў Светлагорску, паведамляе БелаПАН.

Фота: МНС Беларусі

Як распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, званок у Светлагорскі РАНЗ паступіў а 16.42, ратавальнікі былі на месцы здарэння праз тры хвіліны. Абрынуўся гіпса-кардонны падвесны казырок для рэкламы і падсветкі ўнутры крамы.

У прыёмнае аддзяленне мясцовай бальніцы дастаўлена пяць чалавек: дзве жанчыны і трое дзяцей. У дзяцей - рэзаныя раны, удары і сінякі, у жанчын - чэрапна-мазгавыя траўмы, гематомы і іншыя пашкоджанні. Адміністрацыя крамы эвакуявала блізу ста чалавек.

Як паведамляў сайт гандлёвай сеткі «Родная старонка», першы ў Гомельскай вобласці гіпермаркет адкрыўся 27 чэрвеня ў Светлагорску па адрасе Шасэйная, 1. У гандлёвым аб'екце плошчай 1800 квадратных метраў рэалізуюцца харчовыя і нехарчовыя тавары.

«Адкрыццё гіпермаркета «Родная старонка плюс» стала доўгачаканай падзеяй для ўсяго горада і сапраўдным святам для ўсёй сям'і, бо кожны мог знайсці сабе нешта па душы! Мы ўпэўненыя, што гіпермаркет «Родная старонка плюс» стане ўлюбёнай крамай для многіх жыхароў Светлагорска!»- Так прадставіў новы магазін афіцыйны сайт сеткі «Родная старонка».

Гандлёвую сетку «Родная старонка» развівае кампанія «СТАА «НТС». У сетку ўваходзіць больш за 90 магазінаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках