29 красавiка 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пройдзе «кадравая зачыстка» сілавікоў

2
Ва Украіне пройдзе «кадравая зачыстка» сілавікоў

Прэзідэнт Пётр Парашэнка на сустрэчы з пазафракцыйнымі народнымі дэпутатамі 30 чэрвеня анансаваў кадравыя змены ў сілавым блоку.

Пра гэта паведаміў нардэп Анатоль Грыцэнка.

З ягоных звестак, плануецца правесці тры кадравых пастановы: «замена начальніка Генштаба (гэта паўнамоцтвы прэзідэнта), унясенне ў Раду і прызначэнне міністра абароны і віцэ-прэм'ера, які будзе каардынаваць ва ўрадзе праваахоўную і абаронную сферы, перш за ўсё іх матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і лагістыку».

«Прозвішчы Парашэнка не назваў, толькі сказаў, што з кандыдатурамі сёння (30 чэрвеня) вызначыцца канчаткова», - дадаў Грыцэнка.

«Аб кіраўніках СБУ, МУС і Дзяржпамежслужбы размова не ішла, таму напэўна Налівайчанку, Авакава і Літвіну прэзідэнт плануе пакінуць на сваіх пасадах», - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках