Барак Абама: Сэрцы людзей у Менску прагнуць свабоды
84- 4.06.2014, 15:16
- 93,081
Прэзідэнт ЗША згадаў Беларусь у адным шэрагу з КНДР і Сірыяй.
Падчас свайго выступлення на Замкавай плошчы Варшавы Барак Абама заявіў не толькі пра неабходнасць забеспячэння рэгіянальнай бяспекі Усходняй Еўропы, але і выказаў падтрымку дэмакратычным рухам ва ўсім свеце, піша The Washington Post (пераклад — charter97.org).
«Нашы свабодныя народы будуць адзіныя, так што далейшыя расейскія правакацыі будуць азначаць толькі большую ізаляцыю і выдаткі для Расеі, - сказаў прэзідэнт ЗША. - Мы не дазволім цёмным сілам XX стагоддзя вызначаць тое, што адбываецца ў XXI стагоддзі».
«Мы адзіныя, таму што мы ведаем, што дух Варшавы, Будапешта, Прагі і Берліна імкнецца туды, дзе прага свабоды хвалюе чалавечыя сэрцы - у Менск, Пхеньян, Каракас, Дамаск», - падкрэсліў ён.
Барак Абама знаходзіўся з двухдзённым візітам у Варшаве. Пасля гэтага прэзідэнт ЗША накіраваўся ў Брусэль.